Стаяць з кветкамі і балонікамі – супрацьзаконна?



У Бярозе стаяць на аўтобусным прыпынку ў кампаніі людзей небяспечна. Асабліва з кветкамі ў руках ці балонікам. Стаянне і сядзенне на лавачцы дзясятка людзей на аўтапрыпынку і недалёка ля яго было расцэнена мясцовымі міліцыянтамі як мітынг і шэсце.

Як паказала нядзеля 6 верасня інспектар па справах непаўнагадовых Дзмітрый Лішко чапляўся да людзей, даказваючы, што стаяць групай ды яшчэ з кветкамі і балонікам забаронена. У выніку 7 верасня на шасцярых знаёмых яму гараджан Лішко склаў адміністрацыйныя пратаколы. Суддзі Алена Нямкова, Людміла Рудзіна і Дзмітрый Кавалевіч пакаралі гараджан рознымі сумамі штрафаў. Кажа адзін з пакараных Дзмітрый Юркевіч:

– Так, я знаходзіся ў гэты час на вуліцы Леніна. З тым, што я крытычна выказваўся, што ў шэсці мяне вінавацяць, я не згодны. Я знаходзіўся там, бо разам з сям’ёй быў у розных крамах – куплялі прадукты, гаспадарчыя тавары. У раёне двух гадзін знаходзіўся на прыпынку насупраць магазіна “Еўраопт” і чакаў сябра.

Сужонцаў Вадзіма і Алесю Пашкевічаў пакаралі штрафам агулам у 13 базавых велічынь. Хаця яны стаялі воддаль ад прыпынку. Але ў руках Алесі былі кветкі, а ў яе мужа – белы балонік. Некаторыя з пакараных збіраюцца звяртацца са скаргамі за беспадстаўнае прыставанне да іх міліцыянтаў.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

 

 

Беларускае Радыё Рацыя