Стэнд НАН РБ: Інавацыйныя попельніцы і шрубы



Нацыянальная экспазіцыя Беларусі ўпершыню прадстаўлена на Усходнім эканамічным форуме, які адкрыўся 6 верасня ва Уладзівастоку.

Чыноўнікі ва ўра-патрыятычным стылі адвесілі не адзін камплімент беларускаму стэнду. „Удзельнікі экспазіцыі прадстаўляюць інавацыйныя і навукова-тэхнічныя распрацоўкі ў сферы энергетыкі, медыцыны, электронікі, авіякасмічных даследаванняў, геадэзіі, будаўніцтва і архітэктуры, аграхіміі, глебазнаўства, харчавання ды інш”, – распавялі БЕЛТА ў прэс-службе амбасады Беларусі ў Расеі.

Пры вывучэнні прадстаўленых нашай краінай тэхналогій і сапраўды дзіву даешся! Напрыклад, НАН Беларусі прыехала на форум з „інавацыйнымі” попельніцамі, шрубамі і металічнымі шарамі!

І гэта ў Год навукі …

Ну, з такімі тэмпамі навуковага прагрэсу мы непазбежна створым уласны касмічны карабель для заваявання абшараў Сусвету, пра што нядаўна вельмі натхнёна распавядаў кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Прынамсі, рэйкавыя шрубы, шаравыя пальцы, металічныя шары і глебаапрацоўчыя нажы для нашага зоркалёта ўжо гатовыя.

naviny.by