Страляніна ў Мальмё



Тры чалавекі параненыя ў грамадскім будынку прафсаюзаў у шведскім Мальмё. Як паведамляе Sydsvenskan, раніцай 13-га жніўня невядомы мужчына адкрыў там страляніну. У гэты час, як паведамілі ў паіцыі, у памяшканні знаходзілася ад 70 да 100 чалавек.

Параненыя ўжо дастаўлены ў шпіталь. Лекары ацэньваюць іх стан як цяжкі.

На месцы трагедыі ў Мальмё працуюць прадстаўнікі ўнутраных спраў Швецыі. Паліцыя пакуль устрымліваецца ад каментароў.

Фота Sydsvenskan і twitter.com