Страляніна ў расейскім каледжы: двое забітых



Раніцай 14 лістапада ў расейскім горадзе Благавешчанску (Амурская вобласць) адбылася страляніна. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні МУС.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі на другім паверсе каледжа чалавека са зброяй. Той пачаў страляць у іх, і яны адкрылі агонь у адказ. Супрацоўнікі паліцыі здолелі заблакаваць зламысніка ў адной з аўдыторый, а ў гэты час вывесці студэнтаў і выкладчыкаў з каледжа. На месцы здарэння знойдзеныя целы двух маладых людзей, у тым ліку злачынцы. Пацярпелі яшчэ трое чалавек.

Фота haqqin.az