Страляніна ў Тэхасе: забітыя 27 чалавек



Ахвярамі мужчыны, які пачаў стральбу ў баптысцкай царкве амерыканскага горада Сазерлэнд-Спрынгс, сталі 27 чалавек. Пра гэта ў Twitter паведаміла BNL NEWS.

„Новыя дадзеныя – 27 забітых у выніку страляніны ў царкве Тэхасу”, – гаворыцца ў твіце.

Вядома таксама, што параненых каля 25 чалавек. Стралок быў у поўнай баявой экіпіроўцы. Нападніка паліцыя застрэліла.

Беларускае Радыё Рацыя