Страшная аварыя ў Баранавіцкім раёне



У суботу, 26 верасня, ноччу на аўтадарозе Р-99 “Баранавічы – Слонім”, адбылася страшная аварыя, у якой загінулі тры чалавекі.

35-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi, рухаючыся каля вёскі Тартакі Баранавіцкага раёна, не справіўся з кіраваннем  і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтафургонам. У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка і 42-гадовая жанчына разам 31-гадовым мужчынам, загінулі на месцы. Двое пасажыраў былі жыхары вёскі Падгорная Баранавіцкага раёна.  

Кіроўца аўтафургона не пацярпеў. Супрацоўнікі ДАІ і следчыя разбіраюцца ў гэтай жудаснай трагедыі. Узбуджана крымінальная справа.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БрэстСіці