Стрыечнага брата Латушкі збілі пры затрыманні



Анатоль Латушка быў збіты ў дзень затрымання, паведамляюць праваабаронцы. Як расказалі яго сваякі, збівалі Латушку ў Цэнтральным РУУС, патрабуючы сказаць пароль ад тэлефона.

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі 31 студзеня разам з дзвюма жанчынамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, вінавацяць яго ў хуліганстве: нібыта ён маляваў па трафарэце на паштовых скрынях у пад’ездах жылога дома герб „Пагоня”. Цяпер Анатоль Латушка знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

[manual_related_posts]