Студэнта БДМУ Уладзіслава Марціновіча этапавалі ў магілёўскую калонію



Палітзняволенага студэнта БДМУ Уладзіслава Марціновіча этапавалі ў магілёўскую калонію, паведамляе spring96.org.

Праваабаронцам стала вядома, што Уладзіслаў Марціновіч пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі №15 «Вейна».

Палітзняволенага студэнта 4-га курса БДМУ абвінавацілі па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) шляхам адміністравання telegram-канала «Белыя халаты». 15 лістапада 2020 года суд прызначыў палітвязню 4 гады калоніі.

[manual_related_posts]