Студэнтам 6 курса медыцынскіх ВНУ дазволілі выдаваць даведкі аб непрацаздольнасці



Студэнтам 6 курса медыцынскіх ВНУ дазволілі выдаваць даведкі аб непрацаздольнасці. Адпаведны загад падпісаў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітры Піневіч.

Згодна з загадам студэнты 6-га курса медыцынскіх ВНУ змогуць працаваць у паліклініках і выдаваць даведкі аб часовай непрацаздольнасці і вырашаць, можа чалавек працаваць ці не.

Раней міністэрства аховы здароўя дазволіла лекарам дыягнаставаць каронавірус без вынікаў ПЦР-тэстаў і тэсту на антыгены, толькі пры наяўнасьці клінічных ці рэнтгена-тамаграфічных дадзеных.

З раніцы 31 студзеня каля беларускіх паліклінік выстраіліся вялізныя чэргі з ахвочых трапіць на прыём да лекара. Людзі стаялі на вуліцы і ў калідорах.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]