Студэнтку 2-га курса Кацярыну Фядзьковіч скралі сілавікі



У Беларусі працягваецца пераслед бунтоўных студэнтаў. Студэнтку 2-га курса Віцебскага педагагічнага ўніверсітэту Кацярыну Фядзьковіч самай раніцай забрала міліцыя на выхадзе з кватэры, яе вязуць у РАУС для складання пратаколу. Кацярына – адна з тых, хто ўдзельнічаў у відэазвароце студэнтаў віцебскіх ВНУ.

Да другога студэнта, Іосіфа Шабуні, грукаюцца перыядычна ў кватэру з 6.45 і дагэтуль людзі ў чорных масках. Верагодна, таксама хочуць затрымаць.

Беларускае Радыё Рацыя