Студэнты Гарадзенскага ўніверсітэту стоячы слухалі пасланне Лукашэнкі



У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы былі сабраныя студэнты і выкладчыкі гэтай установы, якія слухалі штогадовае Пасланне  Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Выкладчыкі і студэнты былі сабраныя ў холе 2 паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які знаходзіцца па вуліцы Э. Ажэшкі-22. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце купалаўскага ўніверсітэту. 

Па ўсёй верагоднасці студэнты былі абавязаныя слухаць трансляцыю ў час акадэмічных заняткаў.

Беларускае Радыё Рацыя, фота з афіцыйнай старонкі Гарадзенскага ўніверсітэту.