Студзень завяршаецца ва ўмовах аранжавага ўзроўню небяспекі



Студзень завяршаецца ва ўмовах аранжавага ўзроўню небяспекі. Ратавальнікі папярэджваюць, што ў краіне неспрыяльнае надвор’е, якое ўяўляе сабою поўную мешаніну: моцны вецер, снег, дождж, завіруха. Аналагічных прыродных з’яў чакаюць і на панядзелак.

Перадусім для людзей небяспека крыецца ў галалёдзіцы. Лекар-траўматолаг Аляксандр Бандацкі нагадаў, як важна апранацца адпаведна надвор’ю:

Пры падзенні цяжка здагадацца куды ўпадзеш, але неяк пастарацца па магчымасці згрупавацца. Варта апранаць больш моцную вопратку, якая пры падзенні хоць трохі зможа змякчыць удар. Абутак павінен быць зручным, камфортным, высокім, якая будзе ўтрымліваць канечнасць у адным становішчы.

Па інфармацыі медыкаў, за зімовы перыяд у краіне ўжо звыш 10-ць тысяч чалавек атрымалі траўмы, пераважна гэта ўдары і пераломы ў выніку падзення на вуліцы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]