Стужка ў падтрымку хворых на анкалогію



Гарадзенскі Цэнтр ПОРА і дзіцячы клуб “Лета” распачалі акцыю “Стужка шчасця”. Кожнаму дзіцяці і бацькам прапануюць набыць каляровую стужачку. Грошы за стужку стануць ахвяраваннямі людзям, хворым на анкалагічныя захворванні.

leta1-1

Пра мэты акцыі распавядае дырэктар дзіцячага клуба “Лета” Кацярына Улейчык:

– Стужачка шчасця застанецца дзецям як памяць пра тое, што яны былі ў дзіцячым клубе і гэтым самым дапамаглі хворым дзецям. Стужачка каштуе ўсяго 5 тысяч. Прыходзьце, дапамагайце!

Стужку шчасця ўжо набылі некалькі дзясяткаў гарадзенцаў, што прывялі сваіх дзетак на адмысловыя дзіцячыя заняткі. Па словах арганізатараў акцыі, яны робяць свой меленькі ўнёсак у тое, каб трошкі дапамагчы хворым людзям.

leta3

leta4

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня