Створана мапа свету на беларускай мове



Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла палітычную мапу свету на беларускай мове. Такі не шараговы і важны крок у Беларусі не застаўся без увагі.

Аднак трэба было ўлічыць шмат нюансаў, кажа дызайнер мапы Аляксандр Чабатароў.

– У картах у такіх складанасць у тым, каб усё чыталася. Вельмі шмат элементаў: межаў, назваў, вялікіх і маленькіх шрыфтоў і дарог. То бок мноства элементаў знаходзіцца на карце. І калі ты робіш яе аднатоннай, то шматлікія рэчы пачынаюць злівацца. І была складанасць у тым, каб яна чыталася.

Мапа з’явіцца ў продажы ўжо 8-га жніўня. Яна выпушчана накладам у 1000 асобнікаў.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск