Суд адхіліў скаргу Генадзя Мажэйкі на арышт. Журналіст „Камсамолкі” застаецца пад вартай



Сёння ў Мінску суд Партызанскага раёна адхіліў скаргу на арышт журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі. Ён застанецца за кратамі.

Генадзь Мажэйка быў аўтарам матэрыялу ў „Камсамольскай праўдзе”, у якім знаёмая загінулага праграміста Андрэя Зэльцэра станоўча пра яго адгукнулася. Журналіста арыштавалі 1 кастрычніка.
Генадзя абвіначваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК). Яму абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту да 1 снежня. 

Праваабарончай супольнасцю Генадзь Мажэйка прызнаны палітвязнем.