Суд аштрафаваў Symbal.by за цішоткі ПСІХОЗ%



Эканамічны суд Менска аштрафаваў 16 ліпеня краму Symbal.by больш чым на 2000 рублёў. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку стваральнік крамы Павел Белавус.

Паводле Белавуса, крама Symbal.by аштрафаваная на 1360 рублёў за парушэнне транспарціроўкі кур’ерам тавару – цішотак ПСІХОЗ%. Самога Белавуса, як дырэктара кампаніі, за гэтае ж парушэнне аштрафавалі на 25 базавых велічыняў – 675 рублёў.

Як паведамляе Павел Белавус, была і добрая навіна – цішоткі не канфіскаваныя, пасля яны могуць іх забраць.

Нагадаем, 12 чэрвеня ў кур’ера крамы працаўнікі Савецкага РАУС забралі больш за 400 цішотак «ПСІХОЗ%». Пасля гэтага ў краму пачалі прыходзіць няспынныя праверкі, камунальныя службы адключылі электрычнасць, Менгарвыканкам запатрабаваў прыбраць з будынка шыльды крамы. 23 чэрвеня Белавус абвесціў, што ў гэтых умовах крама спыніць сваю працу.

Падтрымаць краму можна праз сайт https://symbal.by/ , замовіўшы з паштовай дастаўкай стыкеры салідарнасці ці бел-чырвона-белыя сцягі з гербам «Пагоня».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з „Фэйсбука” Паўла Белавуса

[manual_related_posts]