Суд другі раз адмяніў пастанову ў дачыненні да шматдзетнага бацькі



Суд Івацэвіцкага раёна другі раз адмяніў пастанову ў дачыненні да шматдзетнага бацькі Аляксандра Іванова з Целяхан.  Тры месяцы таму начальнік ДАІ Івацэвіцкага РАУС  Васіль Жур  пакараў Іванова штрафам 5 базавых за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам спецпадраздзялення “Страла”.

Тады суд адмяніў пастанову і вярнуў справу на разгляд. Цяпер адбылося тое ж самае, кажа Аляксандр Іваноў:

– Суд прызнаў, што яна складзена няправільна. Проста перапісана з папярэдняй пастановы. Зроблены грубыя памылкі. Няма доказу маёй віны.

Праваабаронца “Вясны” Аляксандр Вайцешык лічыць, што міліцыя  зацягвае працэс, каб пазбегнуць адказнасці за няправільнае рашэнне і адначасова прыкрыць свой непрафесіяналізм:

– Мяркую, міліцыя і ДАІ ў прыватнасці проста зацягваюць разгляд адміністрацыйнага працэсу, чакаюць, каб скончыліся тэрміны, каб справу спыніць па нерэабілітуючых падставах.

Аляксандр Іваноў быў пакараны штрафам 122 рублі супрацоўнікамі спецпадраздзялення ДАІ, калі ехаў на пераробленым сваімі рукамі са старога мапеда транспартным сродку.

4 пастановы “Стралы” былі адмененыя Генеральнай пракуратурай. А пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам “Стралы” быў адпраўлены на разгляд у Івацэвіцкую ДАІ.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]