Суд над гомельскім блогерам Арцёмам Шапаравым перанесены



Суд над гомельскім відэаблогерам Арцёмам Шапаравым па адміністрацыйным артыкуле 17.10 (публічная прапаганда нацысцкай сімволікі) перанесены на няпэўны тэрмін. Суддзя Чыгуначнага суда адправіў міліцэйскія пратаколы на дапрацоўку.

Арцём Шапараў заяўляе, што ён прагназаваў такую сітуацыю:

— Хадайніцтва, якое я завіў, пра тое, штодаміністрацыйны працэс у дачыненні да мяне рпаходзіў з парушэннямі. У сувязі з гэтым было адпраўлена на дапрацоўку. Я хачу патлумачыць, што да 17-га яны маюць час, каб прад’явіць мне прэтэнзіі ў адміністрацыйным правапарушэнні. Калі да 17-га гэтага не адбудзецца, дык значыць у дачыненні да мяне усё у парадку. Вялізны дзякуй людзям, якія дапамагалі мне. Вяікі дзякуй усім тым, што прыйшлі падтрымаць. Проста я бачу тых людзей, якія мяне глядзяць, і разумею: тое, што я раблю, тое, што раблю, не проста так.

У траўні гэтага года дачыненні да Арцёма Шапарава была распачатая адміністрацыйная справа па распаўсюдзе нацыстоўскай сімволікі. Гаворка ідзе пра відэаролік, у якім блогер крытыкуе дзеянні дырэктара школы №3 Ніны Старажэнкі, якая прыстрашыла шматдзетную маці-адзіночку Антаніну Шайнюк пастаноўкай яе сям’і на ўлік як сацыяльна праблемнай. Кіраўніцу навучальнай установы не задаволілі жыллёвыя ўмовы сям’і Шайнюк (размаляваныя дзецьмі шпалеры і хворы на анкалогію сабака). У адным з калажаў дырэктар прадстае ў вайсковым кіцелі, якая нагадвае форму афіцэраў СС.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель  

Фота gomel.toda