Суд над «групоўкай» Мікалая Аўтуховіча працягваецца



Суд над «групоўкай» Мікалая Аўтуховіча працягваецца. Зараз ідзе дэманстрацыя папярэдніх допытаў, знятых на відэа.

Любоў Рэзановіч, жонка святара, на судовым пасяджэнні пацвердзіла папярэднія паказанні, гаворыць Алена Гундар:

– Гэта было адно і тое пытанне: навошта ты гэта ўсё прынёс у маю хату? Сумку, у якой быццам бы была зброя. Але ж яна сама гэтай зброі толкам не бачыла. Яна бачыла ноўтбук, які там быў.

Паводле Алены Гундар, назваць зброю, якую нібы бачыла, Рэзановіч не змагла. Складваецца ўражанне, што сведчанне пра зброю падказана збоку. 

Мікалай Аўтуховіч не хоча абвінавачваць Рэзановіч у хлусні:

– Ён ёй так казаў: што вы кажаце, што вы там бачылі, тое праўда. Але я не магу гэта пацвердзіць, бо я не даю ніякіх сведчанняў і я нічога гэтага не бачыў. Яго ж тады не было, ён быў ужо схоплены.

Абвінавачаная Ірына Мельхер назвала пытанні следчага пра тэрарызм супраць сілавікоў з яе боку трызненнем, на астатнія пытанні адмовілася адказваць.

Судовае пасяджэнне працягнецца ў панядзелак 20 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя 

[manual_related_posts]