Суд над вядомым хірургам перанесены
30 верасня, у сераду, у судзе Кастрычніцкага раёна Гародні павінны былі судзіць доктара Аляксандра Цыліндзя. Аляксандр Цыліндзь – вядомы многім у Гародні таленавіты і аўтарытэтны хірург, шчыры хрысціянскі вернік.
Уся віна Цыліндзя палягае ў тым, што ён у адзін з дзён ён стаяў на вуліцы Гародні з абразом і маліўся за мір у Беларусі. За гэта міліцыя склала на яго пратакол пра нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкулу 23.34 КаАП.
Суд павінен павінен быў пачацца а 10-й гадзіне ў будынку суда па вуліцы Дубко-9, але перанесены на нявызначаны тэрмін.
Пад судом сабралася каля 70 чалавек, у тым ліку сьвятары розных канфесій.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Ладзіка Майніча
