Суд не задаволіў скаргу Алеся Меха



Берасцейскі абласны суд не адмяніў рашэння суда Кобрынскага раёна па справе грамадскага актывіста Алеся Меха. Кобрынскім судом Мех быў пакараны штрафам у 50 базавых велічынь за ўшанаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы на Дзяды 30 кастрычніка мінулага года.

img_8399-833x400

Калі суддзя Кобрынскага суда Пятро Цімашэнка ўбачыў у Дзядах несанкцыянаванае мерапрыемства, то суддзя Берасцейскага абласнога суда Святлана Крэмянеўская ўгледзела яшчэ і абцяжарваючыя абставіны гэтага – выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга, забароненага законам, кажа Алесь Мех:

– Лічу, што ў краіне мэтанакіравана асобамі, якія стаяць за падобнымі рашэннямі, знішчаецца наша дзяржаўнасць і праводзіцца зачыстка тых, хто адстойвае яшчэ маленькія выспачкі незалежнасці нашай краіны.

Алесь Мех трэці год запар караецца за ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы. Пакаранне людзьмі у судзейскіх мантыях  за ўдзел ва ўшанаванні памяці продкаў-ваяроў за незалежнасць Беларусі актывіст лічыць незаконным і злачынным.

Беларускае Радыё Рацыя