Суд пастанавіў ліквідаваць сацыяльны фонд „Добра”



Дырэктар фонду «Добра» Аляксандр Скрабоўскі паведаміў, што менскі гарадскі суд вынес рашэнне аб яго ліквідацыі.

«Пазоўнік не прывёў ні аднаго прыкладу і нават адказаў, што парушэнняў у ходзе сваёй праверкі не знайшоў. Але ёсць сакрэтны ліст, з якім азнаёміцца нельга і пра што ён таксама. Ніяк. Бо грыф «сакрэтна». Сутнасць яго мы каротка даведаліся толькі ў выдадзеным праз тры гадзіны пасля заканчэння пісьмовым рашэнні. Вы людзі разумныя, здагадаецеся.

Рашэнне ўступае ў сілу праз 15 дзён. Скаргу на рашэнне падаваць не плануем», – напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Скрабоўскі.