Суд у Польшчы над палітуцекачом з Беларусi працягнецца ў лютым



Вядома, што берасцеец уцёк ад крымінальнага пераследу ў Беларусі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Але цяпер яму пагражае да 3 гадоў турэмнага тэрміну ў Польшчы: за незаконнае перасячэнне мяжы. У судзе ён спрабуе давесці, што ўцёк ад палітычна матываванага пераследу. На наступным паседжанні будуць апытваць сведкаў з боку польскіх памежнікаў. Двух сяброў Віталя, якія сустракалі яго з польскага боку, Алену і Барталамея вінавацяць у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы, ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Разгляд справы працягнецца 11 лютага.

[manual_related_posts]