Суддзя з Ліды, які асудзіў Вітольда Ашурка, пайшоў на павышэнне
Суддзю Максіма Філатава прызначылі працаваць у Гарадзенскі абласны суд на 5 гадоў. Філатаву 41 год. Раней ён працаваў у судзе Лідскага раёну. Ён асудзіў на 5 гадоў бярозаўскага актывіста Вітольда Ашурка, які пазней загінуў у шклоўскай калёніі. Філатаў судзіў таксама лідскага фельчара Алега Краўцова ў «рэйкавай справе», адправіў пад арышт гарадзенскага відэаапэратара Андрэя Фралова.
Філатаў пакараў жыхароў Лідскага раёну штрафамі на 12420 рублёў і 94 днямі арышту. Ён адзіны з Гарадзенскай вобласці, хто асабіста трапіў пад санкцыі Еўразвязу.
