Судовы разгляд справы Яўгена Скрабутана не адбыўся



Разгляду адміністрацыйнай справы ў судзе Ленінскага раёна Берасця над Яўгенам Скрабутанам так і не адбылося. Грамадскага актывіста спрабавалі вінаваціць ва ўдзеле ў “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”, якое нібыта мела месца 30 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы Гарадзенскай вобласці.

img_20161208_105812

Суддзя Канючка, пасля дзвухгадзіннага чакання, запрасіў Скрабутана ў кабінет, дзе паведаміў, што адміністрацыйны пратакол адпраўлены на дапрацоўку ў Свіслач:

– Судзіць за тое, што людзі прыехалі на могілкі. Судзіць за тое, што людзі прыехалі да помніка героя Беларусі, пра якога пішуць у падручніках, – гэта неправільна, гэта абсурдна. Гэта ўжо нават не смешна. Я спадзяюся, што пакарання ніякага не будзе, што яны гэтую справу замнуць.

img_20161208_102854

Раней у Кобрынскім раённым судзе, па аналагічнай справе ўжо прайшоў працэс над Алесем Мехам. Тады актывіст быў аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (гэта каля 1000 новых рублёў) штрафа.

“Як бачым па разбіральніцтву над Скрабутанам, яшчэ не ўсе суддзі страцілі сумленне”, – зазначыў Алесь Мех, які прыехаў падтрымаць паплечніка.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: