Судовы выканаўца наведаўся да Сяргея Верамеенкі



Спроба апісаць маёмасць грамадскага актывіста з Гародні. Судовы выканаўца наведаўся да Сяргея Верамеенкі па адміністрацыйнай справе, якую пачалі супраць актывіста за ўдзел у пікеце 16 верасня ў падтрымку сем’яў зніклых палітыкаў. Пра інцыдэнт з судовым выканаўцам нашаму радыё расказаў сам актывіст:

– Я яму запярэчыў што-небудзь апісваць. Тое, што паспеў апісаць, ён апісаў. Гэта лядоўня, гэта старая пральная машына,  гадзіннік… Я сказаў, што не дазваляю яму знаходзіцца на маёй тэрыторыі, нават забараняю, і прашу яго адразу пакінуць маю хату. На што ён пачаў абурацца і выклікаў міліцыю, сказаў, што нібыта я да яго чапляюся, што я яго штурхаю.

Паказальна, што рашэнне пра адміністрацыйны штраф Ленінскага раённага суда Гародні Сяргей Верамеенка яшчэ абскарджвае ў судах вышэйшых інстанцый. Тым не менш суд палічыў, што варта ўжо спаганяць штраф насуперак вызначанай законам працэдуры.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя