Суды над Вячаславам Сіўчыкам працягваюцца



Суды над лідарам Руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам працягваюцца. 20 лютага суд Партызанскага раёна асудзіў Вячаслава Сіўчыка яшчэ да 15 сутак арышта, – за акцыю 21 снежня. Суддзя – Дзядкова.

Агулам у палітыка на сённяшні дзень – 45 сутак арышта.

Наступнае паседжанне па справе Сіўчыка – 24 лютага, у тым жа „судзе” Партызанскага раёна (Сямашкі, 33).

Беларускае Радыё Рацыя