Суды над затрыманымі пад час акцый у Менску (абноўлена)



У Менску і Віцебску пачынаюцца суды над затрыманымі журналістамі. У прыватнасці, у Віцебску чакаецца суд над журналістам нашага Беларускага Радыё Рацыя Арцёмам Сізінцавым. Да гэтага часу невядома, у чым ён абвінавачваецца. Ад суботы 25 сакавіка Арцём знаходзіцца ў ізалятары.

Сітуацыю з затрыманнямі і пераследам журналістаў у нашым эфіры пракаментаваў прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

– Сітуацыя вельмі нагадвае пагромы часоў 2008-2010 гадоў, калі ўлады мэтанакіравана затрымлівалі і змагаліся з журналістамі. Мы бачылі па суботніх і нядзельных затрыманнях, што журналістаў хапалі без разбору: ці ты актывіст, ці ты журналіст, ці ты іншы ўдзельнік.

Таксама, паводле Барыса Гарэцкага, былі мэтавыя затрыманні журналістаў:

– Відавочна, што Арцём Сізінцаў быў затрыманы за сваю дзейнасць. У Менску таксама затрыманы Аляксандр Баразенка. Міліцыянты ведаюць, што ён прадстаўнік “Белсата”. І калі ўсіх затрыманых разам з ім журналістаў вызвалілі, а яго пакінулі за кратамі, відавочна, гэта сведчыць пра накат на журналісцкую супольнасць. Улады хочуць застрашыць незалежных журналістаў, каб яны не перадавалі інфармацыю пра гэтыя акцыі.

У нядзелю ў Менску таксама адбыўся шэраг затрыманняў журналістаў, між іншым, былі затрыманыя супрацоўнікі “Белсата” Алесь Залеўскі і Аляксей Мінчонак. Іх разам з іншымі затрымалі, тры гадзіны трымалі ў Цэнтральным РУУС сталіцы тварам да сцяны. Узялі адбіткі пальцаў, зрабілі здымкі, а пазней адпусцілі.

Сёння ў раённых судах Менска будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых удзельнікаў Дня Волі 25 сакавіка і акцыі пратэсту 26 сакавіка. За падзеямі ў судах будуць сачыць назіральнікі, паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Суд Цэнтральнага раёна: (прывезлі 20 чалавек)

Кавалгін Дзмітрый

Рымашэўскі Віталь – 11-30,

Сільчанка Дзміртый

Садоўскі Дзяніс – арт. 23.34 КаАП

Даўгатовіч Аляксандр, –

Кліменка Алекса – арт. 23.4 і 17.1 КаАП, арышт 4 сутак

Кучмінскі Валянцін, арт. 23.34 КаАП,

Сафроненка А. В. – штраф 4 базавых;

Каралёў М., арт 23.4 і 17.1, штраф 8 базавых велічынь

Суд Маскоўскага раёна:

Старавойтаў Пётр, (арт. 23.34) – суддзя Алена Чарняк 

Вількоўскі С. – 17.1 КаАП – суддзя Таццяна Скапец 

Баразенка А, арт 17.1 КаАП – суддзя Таццяна Мотыль

Гладыш А. арт 17.1 КаАП, суддзя Таццяна Мотыль

Лыннік Андрэй,  аштрафаваны на 30 базавых, суддзя Алена Рудніцкая

Вольга Рошчына, грамадзянка Расіі, суддзя Аляксандар Петраш, арт 23.34 і 23.4, пастанова – 13 сутак;

Гасенкоў – штраф 25 базавых велічынь

Габа Е., арт 17.1 КаАП,  арышт 10 сутак;

Суд Ленінскага раёна:

Рудакоў Віталь, штраф 10 базавых велічынь

Балавус Павел; Арт 17.1 КаАП (брыдкасловіў на Кастрычніцкай), 10-30, суддзя Астапенка, перапынак да 14 гадзін, сведкі Яўпанаў Анатоль і Кунцэвіч Алег.   Цярэшчанка Руслан, грамадзянін Украіны., арт 17.1 і 23.34, суддзя Камушкін, арышт – 15 сутак

Мішчанка Р. арт. 17.1 і 23.34 КаАП, суддзя Камушкін

Тарароеў Д, арт. 17.1 і 23.34 КаАП, суддзя Астапенка

Краснакуцкі Мікіта, арт 17.1 КаАП

Куцэнка Іван, арт 23.4 і 17.1 КаАП

Пратасевіч Раман, арт 23.34 КаАП, артышт – 10 сутак, суддзя Таццяна Дарашэнка;

Суд Савецкага раёна: (даставілі 13 чалавек)

Батура Яўген (суд за Курапаты)

Кастылянчанка Марына – арт. 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Жданок Д., 

Леанід Кулакоў – арт. 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Федарава М.

Захарэвіч Зміцер – арт. 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Фёдарава

Спірын А. – арт 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Фёдарава

Шэлудко Л. арт. 23.34 і 23.4, суддзя С. Салапан

Лабуноў Д. арт 23.34 і 23.4 КаАП

Смірноў Юрый,  арт  23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Аляксандр Гук, штраф – 25 базавых, сведкі – Міхасёў і Качан Дзмітрый

Жыгалаў М. – 23.34 і 23.4 КАП

Расчоцін А. С, арт 23.34 КаАП 

Самадураў П. В. арт. 23.34 КаАП

Пажарная А.В. , арт 23.34  і 23.4, суддзя Круковіч

Шылак Д.В. – штраф 25 базавых

Пархомчык С. А

У суд Фрунзенскага раёна ахова не прапускае сваякоў затрыманых, іх сяброў і назіральнікаў. Адказваюць, што трэба дазвол старшыні суду.

Купрынчык Д, арт 23.34 КаАП

Краўчанка арт. 23.34 КаАП

Лапацік М, арт. 23.34 КаАП

Самарын Н. арт. 23.34 КаАП

Чавылчаў А., арт. 23.34 і 23.4 КаАП

Голышаў А арт. 23.34 КаАП, суддзя Залуцкі

Лесавец П.. арт. 23.34 КаАП

Краўчанка В, арт. 23.34 КаАП

Краўчанка І, арт 23.34

Краўдзей Д., арт 23.34 КаАП

Краўдзей П., арт. 23.34 КаАП

Нікіценка В., арт 23.34 КаАП

Каранкевіч А. арт. 23.34 КаАП

Суд Заводскага раёна:

Хмялеўскі Юрый – арт 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). суддзя А. Някрасава

Фільчанка  В., арт 17.1 КаАП, суддзя Алена Някрасава

Арэшкаў – штраф 25 базавых

Суд Кастрычніцкага раёна:

Курэц Аляксандр, суддзя Германовіч – 10 сутак арышту

Сакалоўскі – 23.34 суддзя Германовіч – 10 сутак арышту

Паліховіч Аляксей, грамадзянін Расіі, суддзя Рудэнка А., прысуд – 12 сутак арышту;

Губіч О.  суддзя Рудэнка А

Слаўнікаў Н, суддзя Сямёнаў

Міхеенкаў суддзя Сямёнаў – 30 базавых

Агарок С, арт 23.34, суддзя А. Сяргей

Кавалёў М., арт 23. 34 суддзя А. Сяргей, пастанова штраф 30 базавых велічынь

Грыневіч Т, арт. 23.34 КаАП, суддзя Дзешава В.

Пазняк Арцём, прысуд – 12 сутак арышту

Міхневіч М. арт 23.34 КаАП, суддзя Дзешава В. А. – штраф 30 базавых велічынь.

Чарняк Арцём., арт 23.34 КаАП, суддзя Лаўрыновіч, 12 сутак арышту

Суд Першамайскага раёна:

Квачонак Сяргей – ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4

Акуліч Аляксандр –  ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4 – суддзя Свірыдовіч

Кішкевіч Ілля –  ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4 – суддзя Малькова Т.

Камар Дзмітрый –  ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4 – суддзя Багом’я

Аўтоненка Ігар –  ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4 – суддзя Яшчанка

Цыганкоў Міхаіл –  ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4 – суддзя Дрэка

Каралёў Арцём –  ч.3 арт. 23.34, арт. 23.4 – суддзя Макуха

Папок Аляксандр –  ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4 – суддзя Наўроцкі 

Уманец Дзмітрый –  ч.1 арт. 23.34, арт. 23.4

Лях Павел – арт. 17.1; арт 23.4 – суддзя Яшчанка

Нікалайчык Вольга – арышт 10 сутак

Бязлюдава Яна, штраф 30 базавых велічынь

Бурый – штраф 10 базавых

Бордак Наталля. артышт 10 сутак

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]