Суды за абразы сталі самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсіяў



Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед за абразу прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў і уласна Лукашэнкі.

Гэтак жыхар Гомеля патэлефанаваў у міліцыю і аблаяў Лукашэнку — яму прысудзілі год калоніі. У Пінску КВЗэншчыка асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за жартаўлівы каментар пра міліцыянта. Віцябляніну прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі» за знявагу менскай суддзі Вікторыі Шабуні. Жыхару Гомля прысудзілі 3,5 года калоніі і вялікі штраф за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады. Жанчыну з Івацэвічаў двойчы асудзілі за абразу аднаго і таго ж міліцыянта ў Сеціве.

Па стане на 13 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1050 чалавек.

[manual_related_posts]