Суды за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі»



Дзявятае выязное паседжанне Ленінскага раённага суда прайшло ў Гарадзенскім абласным судзе па адміністрацыйнай справе тых, хто быў затрыманы разам з кіраўніком ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай – Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня падчас збору подпісаў. Судзяць іх за нібыта «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» і «дробнае хуліганства».

– Усе гэтыя суды, хоць былі розныя суддзі, разглядалі справы аднатыпова, сведкі-амапаўцы блыталіся ў сваіх паказаннях, сведчанні не супадалі. Суддзі, нягледзячы на гэта, прымалі гэтыя доказы аб’ектыўнымі, даследаванымі. Таксама і прадстаўнік РАУС казаў, што даследавана і трэба гэтаму верыць. І маем такія пастановы. Гэта сведчыць пра тое, што гэтыя справы маюць палітычны характар.

У судах адвакаты падкрэслівалі, што іх падабаронныя ўдзельнічалі ў дазволеным пікеце за Святлану Ціханоўскую. І што доказы іх вінаватасці адсутнічаюць. Але прысуды, вынесеныя суддзямі, сведчаць пра вяршэнства сілы, а не Закона ў Беларусі.

Дзмітрый Фурманаў і Аляксандр Арановіч асуджаны да адміністрацыйнага арышту на 10 содняў – суддзі Юры Казакевіч і Наталля Казёл. А таксама Вяргілій Ушак атрымаў 7 содняў арышту ад суддзі Наталлі Казёл.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя