Суды за Першамай у Берасці (абноўлена)



За „акцыю чыстых аркушаў” актывісту Уладзіміру Казлоўскаму прысузілі 10 сутак арышту, Інзе Абрамавай 230 рублёў штрафу, а Аляксею Самайлюку 345 рублёў штрафу.

Суд над блогерам Змітром Гарбуновым і актывістам Аляксандрам Кабанавым перанесены на заўтра, бо яны падалі хадайніцтва пра адваката.

Пра хаду судовых працэсаў у нашым эфіры распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Прадстаўнікі міліцыі паводзяць сябе абсалютна неадэкватна. Яны пільна сочаць за прысутнымі, за тым, што ў іх у руках, каб не здымалі. Мала таго, што суддзя забараніла здымкі, дык міліцыянты прымусілі ўсіх прысутных павыключаць свае тэлефоны.

1 траўня каля кінатэатра „Беларусь” у Берасці выйшлі актывісты, якія трымалі ў руках чыстыя аркушы паперы. Іх затрымалі літаральна праз 3 хвіліны пасля пачатку акцыі.

* * *

Паводле інфармацыі Уладзіміра Вялічкіна, судовыя працэсы пакуль не пачаліся:

– Актывісты чакаюць затрыманых у судзе. Разглчдаць справы будуць у судах – чатыры ў Ленінскім і два – у Маскоўскім. Дакланай лічбы затрыманых мы не ведаем, магчыма іх меней.

РР: Ці вядома а якой гадзіне пачнуцца разгляды справаў?

Уладзімір Вялічкін: Супрацоўнікі суда адмаўляліся даваць інфармацыю, але пад ціскам прызналіся, што ні з аднаго, ні з другога міліцэйскага ўчастка нікога яшчэ не прывозілі.

Першамайская акцыя ў Берасці мела прайсці ў выглядзе флэшмобу. Яго ўдзельнікі ўзялі ў рукі чыстыя аркушы паперы – на знак салідарнасці з рэпрэсаванымі актывістамі і журналістамі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]