„Сумленныя людзі” запусцілі чат-бот для чыноўнікаў



Яго мэта — дапамагчы супрацоўнікам органаў дзяржаўнага кіравання выказаць сваю падтрымку народным патрабаванням.

„У органах дзяржаўнага кіравання працуюць больш за 100 тысяч чалавек. Менавіта ў вашых руках магчымасць спынення крызісу, які паўстаў з-за фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта і гвалту з боку сілавых органаў”, — заклікаюць стваральнікі бота.

Чат-бот @honest_dialog_bot працуе ў Telegram і Viber. Пры жаданні карыстальнік можа захаваць ананімнасць. Пасля запуску бота карыстальніку прапануюць прайсці апытанні, ці падтрымлівае ён народныя патрабаванні.

Падрабязнасці на сайце dialog.honest-people.by

novychas.by