Суполкі “УКантакце” падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй
Адміністратары беларускіх суполак “УКантакце” падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй. Пад зваротам падпісаліся каля 30-ці суполак. Раней з такой заявай выступілі аўтары больш як 60-ці Telegram-каналаў. Іх агульная аўдыторыя складае каля мільёна чалавек. Тэкст заявы з’явіўся ў суполцы “Независимость Беларуси” 4 снежня. У заяве гаворыцца: “Рэагуючы на чуткі пра ўзмацненне інтэграцыі і падпісанне дарожных мапаў з РФ, Telegram-супольнасць Беларусі заяўляе:
– Незалежнасць Беларусі — не прадмет гандлю;
– Падпісанне любых дакументаў, якія ідуць на шкоду суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, — непрымальнае;
– Паглыбленне інтэграцыі з Расеяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sputnik.by
