Супраць Алены Гнаўк пачалі яшчэ дзве крымінальныя справы



Супраць берасцейскай актывісткі на пенсіі Алены Гнаўк пачалі яшчэ дзве крымінальныя справы – паведамляюць праваабаронцы. Сёння Алена Гнаўк павінна была выйсці з ізалятара пасля 15-ці сутак арышту, але сваякі яе не дачакаліся.

Па тэлефоне ім паведамілі, што пачатыя яшчэ дзве крымінальныя справы, таму Алена Гнаўк застанецца ў ізалятары яшчэ на тры дні.

Нагадаем, што Алена Гнаўк сумарна асуджана на тры гады абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову па “карагоднай справе”, а таксама за абразу Лукашэнкі ў зале суда. У студзені ёй прысудзілі 15 сутак арышту за парушэнне рэжыму “хатняй хіміі”.

[manual_related_posts]