Супрацоўнікаў «Гродна Азот» гатовыя адпусціць з працы раней, калі яны прагаласуюць датэрмінова



Датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме пачалося 22 лютага. У першы дзень яўка на Гарадзеншчыне была самай нізкай з усіх абласцей — 4,14%. На ўчастках няма незалежных назіральнікаў, а студэнтаў і бюджэтнікаў заганяюць на датэрміновае галасаванне.

Тых, хто жыве ў інтэрнатах, просяць больш настойліва, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». У першы дзень датэрмінова галасавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа.

[manual_related_posts]