Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі страйкуюць каля будынка кампаніі



У панядзелак раніцай супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі выйшлі на страйк ля будынка на Макаёнка 9. Перад гэтым яны падпісалі зварот, адрасаваны кіраўніку кампаніі Івану Эйсманту. У ім яны патрабуюць прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў, адправіць у адстаўку кіраўніка ЦВК Лідзію Ярмошыну, вызваліць палітвязняў, адмяніць цэнзуру ў СМІ. Яго пакуль падпісала больш за 55 чалавек. У кампаніі працуе 1,5 тысячы чалавек.

На страйк выйшлі тыя, хто сёння працуе – рэжысёры, аператары, і тыя, хто на мінулым тыдні напісаў заяву аб сыходзе. Яны стаяць з плакатамі «Я / мы за сумленныя навіны».

– «Галоўны эфір» учора – гэта ж проста здзек, якія 70 тысяч? Ну што гэта такое? Чаму нельга паказаць аб’ектыўна? – так супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі абмяркоўваюць учорашнія лічбы прысутных на мітынгу за Лукашэнку.

Супрацоўнікі кажуць, што абмяркоўваўся варыянт, што Іван Эйсмант выйдзе да пратэстоўцаў на вуліцу ў 9 раніцы. Але ў гэты час кіраўніка кампаніі тут не было відаць.

Адзін з супрацоўнікаў распавёў, што ў 9.30 Іван Эйсмант гатовы сустрэцца з аператарамі ў самім будынку. Але людзі абурыліся і запатрабавалі, каб Эйсмант выйшаў на вуліцу і пагаварыў з усімі прысутнымі.

– Няхай выйдзе да людзей, – закрычалі ў натоўпе.

Ля будынка зараз крыху больш за сто чалавек.

news.tut.by