Супрацоўнікі дзяржаўных каналаў выйшлі супраць міліцэйскага гвалту



14 жніўня супрацоўнікі дзяржаўных каналаў ОНТ і 15 жніўня – БТ выйшлі на пікет.

Паводле словаў удзельніцы пікета з дзяржаўнага тэлебачання, якая адмовілася назваць сваё імя, гэта быў пікет супраць міліцэйскага гвалту:

– Я нават не назаву гэта акцыяй, гэта проста пасыл некаторых людзей, якія працуюць у дзяржаўных СМІ. Мы перажываем за тое, што зараз адбываецца, але не ўсё ў поўнай меры можам паказаць так, як яно ёсць. Прыйшоў час яднацца і не дзяліць журналістаў на дзяржаўных і недзяржаўных: паўсюль працуюць грамадзяне Беларусі. Мы ўсе народ народ Беларусі.

Пікет журналістаў ОНТ

Варта адзначыць, што ў 90-тым быў штурмаваны будынак БТ. Тады БНФ выступаў у жывым эфіры. Дзяржаўныя СМІ былі адзінай крыніцай інфармацыі, але праўдзівую інфармацыю пра палітычныя падзеі яны так і не падаюць дагэтуль. Апроч таго, фальсіфікацыя праўды дзяржСМІ так і не была прызнаная журналісткай.

ФЦ: Ці можа вы заўважалі, як вашыя калегі фальсіфікуюць інфармацыю па тэлебачанні?

– Я не буду адказваць на гэтае пытанне. Гэта абсалютна мірны пасыл. Кожны чалавек сам адказвае, кожная рэдакцыя мае сваю рэдакцыйную палітыку. Я не маю права гэтую палітыку каментаваць. Я хачу, каб не білі людзей на вуліцах, а журналістам было не страшна выязджаць на заданні.

Адзначым, што журналістка была вельмі расхваляваная і крыху спужаная, на пытанні адказвала нібы неахвотна. Нам цяжка меркаваць наконт матываў гэтай акцыі, але сам факт кансалідацыі грамадства, у тым ліку і з дзяржаўным сектарам, мы назіраем усе гэтыя некалькі дзён.

Францішак Цярэшка