Супрацоўнікі тэлеканала “Белсат” Залеўскі і Мінчонак вызвалены



Тры гадзіны тварам да сцяны стаялі ў Цэнтральным РУУС Менску затрыманыя сёння журналісты ды ўдзельнікі акцыі пратэсту. Сярод іх, між іншымі, супрацоўнікі тэлеканала “Белсат” – Алесь Залеўскі ды Аляксей Мінчонак. Паводле словаў апошняга, ніякіх пратаколаў не складалася:

– Стаялі тварам да сцяны больш за тры гадзіны. Нас затрымалі ў 12.10. Выпусцілі ў 16.20. Мінус гадзіна на дарогу і таму больш за тры гадзіны мы проста стаялі тварам да сцяны. Ногі патрабавалі ставіць шырэй за плечы, рукі ўгару. Мне пашанцавала – я стаў у такім месцы, дзе было нязручна трымаць рукі ўгару, таму мне дазволілі іх апусціць. Усіх асобаў мужчынскага полу прымусілі стаяць з рукамі ўгару. Дзяўчат не прымушалі ногі рассоўваць. Гэта выглядала на асаблівую форму катавання. Да адміністрацыйна затрыманых ужываюць захады як да крымінальнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя