Сусед “здаў” суседку за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў



19 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска будзе разглядацца адміністрацыйная справа Галіны Лагацкай, якую спрабуюць абвінаваціць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся яшчэ 22 лютага.

Цягам сакавіка суды вынеслі штрафы каля дзесяці ўдзельнікам мітынгу, на якіх былі складзеныя пратаколы правапарушэння. У дачыненні да Галіны Лагацкай пратакол не складаўся і ў РУУС яе не выклікалі, тым не меней днямі жанчына атрымала позву ў суд. А падставай для адміністрацыйнай справы з’явілася заява пільнага грамадзяніна, які пазнаў Лагацкую па фотаздымку ў інтэрнэце.

Прычым, у якасці “дабраахвотнага памочніка міліцыі” ў лепшых традыцыях сталінскіх часоў выступіў сусед па дому пенсіянер Валер Мілевіч, які напісаў заяву на адрас УУС Менгарвыканкама.

Ён паведаміў, што праглядаючы навіны на сайце “naviny.by” убачыў фотаздымкі несанкцыянаванага мітынгу каля Палаца рэспублікі 22 лютага. Сярод удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў пазнаў раней знаёмую Галіну Лагацкую, якая прымала актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і трымала ў руках плакат з надпісам ”Прадпрымальнік сумленны чалавек, а ўлада бандыцкая”. Гэты надпіс на плакаце Мілевіч палічыў зневажальным і на гэтай падставе сусед папрасіў міліцыю прыцягнуць суседку да адказнасці.

spring96.org

[manual_related_posts]
  • http://facebook.com/profile.php?id=100001392684127 Аляксандр Дзягцярэнка

    Вось верны лехтарат. Такім больш новых падаткаў і г.д.
    А нас пакінце у спакоі!!!

  • Anonim

    Хворы пенсiанер 😩😩

Комментарии для сайта Cackle