Сустрэліся, каб патрымаць адзін аднаго



Сустрэча людзей, якія маюць патрэбу ў трансплантацыі органаў, або якія перажылі такую сітуацыю ў сваім жыцці, адбылася ў Берасці. Яна прайшла на базе офісу грамадскай арганізацыі ’’Інвалід і асяроддзе’’. Удзельнікі мерапрыемства змаглі абмяняцца досведам і пагутарыць аб праблемах, якія яны маюць, – адзначыў старшыня аб’яднання Іван Шмыга:

– У іх з’явілася вельмі цікавая кампанія, людзі, якія хочуць мець зносіны, разам вырашаць свае праблемы, парады адзін аднаму даваць, тым людзям, якія стаяць у чарзе на трансплантацыю, якія вельмі баяцца. Я думаю, тут завязваецца цудоўны тэндэм прафесіяналаў-псіхолагаў і інвалідаў нашай арганізацыі з гэты вось людзьмі.

У першай сустрэчы прыняло ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек. Іван Шмыга не выключае, што такія мерапрыемствы будуць ладзіцца сістэматычна.

Беларускае Радыё Рацыя