Сутычкі ў амерыканскім штаце Вірджынія



У амерыканскім горадзе Шарлотсвіл адбываюцца беспарадкі з-за планаў дэмантажу ў парку Вызвалення помніка генералу Роберту Лі, які камандаваў арміяй паўднёвых штатаў ў час грамадзянскай вайны 1861-1865 гадоў.  Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне яго дэмантаваць, кансерватары пратэстуюць. 

У сутычках удзельнічаюць прыхільнікі і супраціўнікі дэмантажу. Параненыя некалькі ўдзельнікаў сутычак. У звязку з падзеямі ў штаце ўвялі рэжым надзвычайнага становішча.

Паліцыя штата Вірджынія паведаміла, што ўдзельнікі супрацьстаяння выкарыстоўвалі газавыя балончыкі, некалькі чалавек было затрымана.

У натоўпе пратэстоўцаў адбылося здарэнне, да якога спрычыніліся тры аўтамабілі. Вядома, што адна з машын урэзалася зззаду ў іншую, а тая ўрэзалася ў трэцюю. Пасля гэтага аўтамабіль, якім кіраваў вінаваты ў здарэнні, даў заднюю хаду ў натоўп і параніў шмат людзей. Адна жанчына пры тым загінула.

Беларускае Радыё Рацыя