Сваім жыццём Мікола Пытлеў абавязаны партугальскім медыкам



Сваім жыццём 65-гадовы жыхар Рэчыцы Гомельскай вобласці Мікола Пытлеў абавязаны партугальскім медыкам. Востры інфаркт міякарда з ім здарыўся, калі ён гасцяваў у дачкі ў невялікім гарадку Санта-Марыя дэ Фэйра.

2015-01-12_medycyna partugalii i belarusi mikola pytleu

Аперацыя была зроблена бяскроўным метадам. Паставілі на ногі за шэсць дзён. Медычны поліс у час паездкі ў Партугалію яму абыйшоўся ў 200 тысяч беларускі рублёў:

– Дачка выклікала “хуткую дапамогу”. Дапамаглі. Абсталяванне на вышэйшым узроўні. Кісларод паключылі . Калі зайшлі ў кватэру,  у момант узялі ў мяне аналізы і тут жа зрабілі. Дыягназ паставілі ў адзін момант.

У той самы час Мікола Пытлёў мае іншы досвед лячэння ў адным з беларускіх шпіталёў.

У перадінфарктным стане, пасля ўкола, яму прыйшлося самастойна сыходзіць з пятага паверха, больш за гадзіну ляжаць у калідоры прыёмнага пакоя, а пасля афармлення дакументаў падымацца на чацвёрты паверх у аддзяленне. Мужчына кажа, што яму пашчасціла выжыць.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым файле