„Светлагорск за чыстае паветра”



У Светлагорску на плошчы горада прайшоў флэш-моб пад назвай “Светлагорск за чыстае паветра”. У акцыі супраць шкоднага хімічнага прадпрыемства прынялі ўдзел чалавек 200. Гадзіну людзі ў масках з зялёнымі шарыкамі стаялі і гутарылі між сабой, размаўлялі з журналістамі. Ніхто не звяртаў увагі на папярэджанні начальніка аддзела аховы правапарадку Светлагорскага РАУС Беспалька, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова:

У прынцыпе, галоўная мэта флэш-моба ў чым? У тым, што мы не супраць завода, няхай ён працуе. Але няхай ён працуе так, каб не перашкаджаў нам жыць, каб не псаваў здароўе людзей, каб не хварэлі дзеці, бо людзі кажуць, што на прыём прыводзілі дзяцей, якіх ванітавала з крывёй. Немагчыма было сядзець у той паліклініцы, людзі сыходзілі.

Паводле праваабаронцы, пасля гадзіны людзі разышліся толькі часткова, іншыя пайшлі ў масках з шарыкамі на нябярэжную.

Міліцыя не чапала людзей, увесь час вялі відэаздымку людзі ў цывільным.

Беларускае Радыё Рацыя, Светлагорск