Свята Божага нараджэння ў Беларусі



Бліжэйшым вечарам у беларускіх касцёлах пачнуцца святыя Імшы. Да прыкладу, у менскай архікатэдры вігілійная святая Імша на польскай мове пачнецца а 7-ай вечара, імша па-беларуску а 21-ай гадзіне.

Дзяржаўная тэлевізія будзе ладзіць прамую трансляцыю з літургіі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Ракаве. Як зазначае сайт catholic.by, з даўніх часоў у Касцёле існуе звычай: у дзень перад вялікай урачыстасцю Нараджэння Пана, якая адзначаецца 25 снежня, захоўваць строгі пост і праз усю ноч чакаць урачыстасць, молячыся разам да світання.

Дзяржаўная тэлевізія гэтым разам будзе ладзіць прамую трансляцыю зь літургіі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Ракаве. Святых Імшы пройдуць і ў беларускiм касцёле Святога Бартaламея ў Вільні. Першая пачнецца апоўначы, наступныя а 10-ай і 12-ай гадзіне 25 снежня.