Свята для хворых дзяцей



У Берасці павіншавалі з днём нараджэння дзетак, што маюць цяжкія захворванні. Забаўляльную праграму для тых, хто мае дзень народзінаў зімою падрыхтавалі сябры арганізацыі ’’Дзеці ў бядзе’’. Старшыня берасцейскага аддзялення Марыя Пешка перакананая, што такія сустрэчы – гэта добрая магчымасць для сацыялізацыі такіх дзетак:

– Накрываецца салодкі стол, а таксама ёсць піцы, але перадусім пірожаныя, тарты, сокі. Гэта дапамагае нашым дзецям сустрэцца разам, нехта новы – пазнаёміцца, і пакамунікаваць, бо некаторыя дзеці дома сядзяць, нехта на хатнім навучанні. А тут могуць пазнаёміцца.

Прадстаўнікі арганізацыі хочуць такія мерапрыемствы зрабіць традыцыйнымі і рабіць свята для дзетак, якія хворыя на анкалогію або ДЦП, кожныя тры месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя