Свята вязання у Берасці
Сусветны дзень вязання на публіцы ўпершыню прайшоў у Берасці. Флэшмоб прайшоў на бульвары Шаўчэнкі каля гарадской бібліятэкі імя Пушкіна.
У ім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў майстроў, якія прадэманстравалі свае працы і ўпрыгожылі дрэвы. Галоўныя ўдзельніцы мерапрыемства распавялі пра тое, чаму яны вырашылі праявіць актыўнасць і далучыцца да акцыі:
– Выпадкова сустрэла аднадумцаў, хоць вяжу з дзяцінства.
– Сёння ў нас дзень радасці. У людзей гэтае мерапрыемства выклікае пазітыў, усмешкі, нешта новае з’яўлецца ў нашым горадзе.
Свята вязання адзначаецца ў свеце з 2005 года. Нярэдка рукадзельніцы перадаюць ўсе рэчы, звязаныя ў гэты дзень, у фонды для маламаёмных грамадзян альбо робяць карысныя для гораду справы, а ўсе сабраныя сродкі накіроўваюць на дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
