Святар Ігар Кандрацьеў служыць пакрыўджаным людзям



Святар грэка-каталіцкай царквы святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя айцец Ігар Кандрацьеў у Берасці не пакінуў свайго паклікання – служыць пакрыўджаным людзям, якія імкнуцца да праўды, нават пасля пракурорскага папярэджання.

Ён з людзьмі на акцыях пратэсту з першага дня і да гэтага часу.  Кажа айцец Ігар:

– Мяне папярэджваюць, што я штосьці маю права, штосьці не маю права, што я нібыта арганізоўваю мітынгі і ўдзельнічаю ў іх. Папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасць, калі я буду працягваць вось гэтае ўсё. Але Каталіцкая царква і, прынамсі, Грэка-каталіцкая царква заўсёды была і будзе з людзьмі, з народам, і асабліва з тымі, хто пацярпеў. Так што я буду, і я ёсць.

Паводле айца Ігара, ён моліцца за Беларусь незалежную, вольную, справядлівую разам з тымі, хто выходзіць з мірнымі пратэстамі на вуліцы Берасця.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя