Святар у Дзятлаве асвяціў райвыканкам па просьбе яго старшыні



Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі святар Іаан Кісель асвяціў Дзятлаўскі райвыканкам. Асвяціць усе кабінеты райвыканкама параіў не сам святар, а папрасіў яго старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Іаан Кісель даў згоду і асвяціў райвыканкам і яго супрацоўнікаў, найперш пачаў з кабінета старшыні райвыканкама.

Падчас асвячэння вертыкальшчыкаў, дзятлаўскі святар нагадаў усім словы Амвросія Апцінскага: “Жывы Гасподзь Бог мой, і жывая душа мая, а ты ведай, што над усімі уладыкамі ёсць Вышні Ўладыка”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Наваградская епархія

[manual_related_posts]