Святаслаў Шыўка: Мы заўжды былі дружнымі народамі і будзем



Каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку беларуская дыяспара правяла акцыю супраць расейскай агрэсіі ва Украіне і ўдзелу Рэспублікі Беларусь у гэтай агрэсіі. Удзельнікі мітынгу падзяліліся пратэснымі меркаваннямі:

– Лукашэнка – неадэкватны чалавек, бо калі б быў адэкватны, па нашай тэрыторыі беларускай не ездзілі б танкі, не было б столькі вайскоўцаў расейцаў. Вынікі рэферэндуму могуць зрабіць тое, што Лукашэнка будзе прасіць Пуціна ўвезці ядзерную зброю.

– У Беларусі шмат партызанаў, якія могуць весці барацьбу ўціхую.

– Думаю, што Зяленскі такі зараз сапраўдны прэзідэнт, якога не хапае ў Беларусі і не хапае ў Расеі і якога б абраў народ.

Мітынгоўцаў прывітаў прадстаўнік украінскай дыяспары ў Беластоку Святаслаў Шыўка:

– Мы заўжды былі дружнымі народамі і будзем, незалежна ад таго, хто там ва ўладзе і што сабе ўяўляе. Так што мы ведаем, што праблемы ў Лукашэнкі, як і ў Пуціна. З народам мы заўсёды стасуемся і будзем надалей дружнымі.

Падчас антываеннай акцыя ля сценаў консульства сабралася каля 150 чалавек. З будынку да мітынгоўцаў прадстаўнікі консульства не выйшлі. 

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]