Святая Імша за спачылага Рамана Бандарэнку ў Менскай архікатэдры



Шмат людзей прыйшло на імшу па Раману Бандарэнку ў Менскую архікатэдру. Цэлебрацыю ў галоўнай святыні сталіцы ўзначаліў Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На партале Catholic.by вялася прамая трансляцыя святой Імшы за забітага Рамана Бандарэнку, якую глядзелі некалькі тысяч чалавек з розных краін.

Як адзначыў на пачатку цэлебрацыі біскуп Касабуцкі, гэтая малітва — выраз салідарнасці, каб быць разам з усімі людзьмі, якія пержываюць сумныя часы; каб памаліцца за памерлага Рамана Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай тэрору, насілля ў нашай краіне.

* * * 

Ля Менскай архікатэдры прагучаў „Магутны Божа”. А 18.30 тут мае пачацца Святая Імша за спачылага Рамана Бандарэнку.

Фота: Наша Ніва